
Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды паведамляе, што сёння ўдзень у райцэнтры чакаецца пахмурнае надвор’е і снег.
Тэмпература паветра падымецца да -3°C. Вецер будзе дзьмуць з усходу і паўднёвага ўсходу з хуткасцю 6 метраў у секунду.
Ноччу ж слупок тэрмометра апусціцца да -8°C. Сіноптыкі прагназуюць пахмурнае надвор’е і месцамі кароткачасовы снег. Вецер зменіць кірунак на паўднёва-заходні і аслабне да 3 метраў у секунду.
Атмасферны ціск на працягу сутак будзе вагацца ад 749 да 757 міліметраў ртутнага слупа.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.
