Ёсць узнагароды! Брагінчане Вадзім Шульга і Ангеліна Махнач сталі прызёрамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Галоўнае Грамадства

У прызёрах — другі год.

Атрымаць узнагароду – гэта значыць не зніжаць планку, а рухацца далей, да новых вышынь. Гэта сваім прыкладам даказваюць вучні гімназіі г.п. Брагіна Вадзім Шульга і Ангеліна Махнач.

Яшчэ зусім нядаўна яны вярнуліся з абласных навагодніх урачыстасцей, дзе атрымалі прэмію аблвыканкама па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі. А на днях стала вядома, што гэтыя ж вучні сталі прызёрамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У Ангеліны – трэцяе месца па біялогіі, а ў Вадзіма – па геаграфіі. Віншуем! Такі ж вынік, дарэчы, у абодвух быў і ў мінулым годзе.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.