На Брагіншчыне стартаваў адкрыты чэмпіянат па міні-футболе памяці В. Ігнаценкі

Важнае Грамадства Спорт

У стартавым матчы сышліся «Легіён» і «Дублін». Першыя хутка ўзялі гульню пад свой кантроль, дэманстравалі бліскучую тактыку. У выніку іх сапернікі былі вымушаны прызнаць паражэнне з разгромным лікам 8:1. Гэты вынік задаў высокі тон усяму турніру, паказаўшы, што барацьба за чэмпіёнскі тытул будзе надзвычай напружанай.

Наступнымі на пляцоўку выйшлі прадстаўнікі Камарынскага лясгаса і ДЮСШ. Сёлета ў склад апошняй каманды ўвайшлі юныя таленты, якія прадэманстравалі не толькі імклівасць і спрыт, але і ўпэўненасць у сваіх сілах. Маладыя гульцы здолелі стварыць сур’ёзныя праблемы сваім больш вопытным сапернікам, ледзь не пазбавіўшы іх каштоўных ачкоў. Напружанне трывалася да апошняй хвіліны, гульня была багатай на яркія моманты і нечаканыя павароты. Нягледзячы на добрую гульню ДЮСШ, перамогу з лікам 10:7 вырваў вопытны Камарынскі лясгас.

– Сённяшнія матчы паказалі, што спаборніцтвы абяцаюць быць не толькі відовішчнымі, але і насычанымі яркай барацьбой,  – адзначыў старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.