
Зіма, здавалася б, павінна дарыць нам беласнежныя пейзажы і ўтульныя вечары. Аднак разам з маразамі яна прыносіць і новую, вельмі падступную небяспеку – ледзяшы, якія падаюць з дахаў. Гэтыя ледзяныя нарасты, якія ўтвараюцца падчас адліг і начных замаразкаў, уяўляюць сур’ёзную пагрозу для жыцця і здароўя гараджан.
– Ужо знаёмыя нам усім ледзяшы – гэта не проста дэкаратыўны элемент зімовага пейзажу. Яны ўтвараюцца, калі снег на дахах дамоў падтае, набіраючы вільгаць, а затым, пры паніжэнні тэмпературы, гэтая вада замярзае, фарміруючы ледзяшы на дахах, карнізах гаўбцоў, вадасцёкавых трубах, а часам нават на дратах і галінах дрэў. За лічаныя гадзіны гэтыя ледзяныя «іголкі» могуць вырастаць ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў, – адзначыла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брагінскага РАНС Анастасія Ветрава.
Каб прадухіліць трагічныя выпадкі і не дапусціць з’яўлення ў зводках МНС паведамленняў аб інцыдэнтах, звязаных з падзеннем снежна-ледзяных груд, работнікі Брагінскага РАНС актыўна праводзяць рэйды. Іх мэта – выяўленне і абазначэнне небяспечных участкаў, з якіх патрабуецца неадкладнай ачысткі дахаў.
Падаючыя з вялікай вышыні ледзяшы здольная развіць хуткасць да 60 кіламетраў у гадзіну. Удар такога ледзянога «снарада» па галаве можа абярнуцца, у лепшым выпадку, страсеннем мозгу, а ў горшым – прывесці да смяротнага зыходу. Вядомыя і выпадкі пашкоджання падаючымі ледзяшамі прыпаркаваных унізе аўтамабіляў і іншай каштоўнай маёмасці.
– Калі вы выявілі ледзяшы, якія прадстаўляюць відавочную небяспеку, не спрабуйце справіцца з імі самастойна – гэта можа прывесці да траўмаў. Ваша задача – неадкладна пазначыць небяспечнае месца, каб папярэдзіць іншых, і паведаміць аб праблеме. Зрабіць гэта можна, патэлефанаваўшы ў жыллёва-камунальную службу або ў службу «Кантакт-цэнтр» па адзіным нумары 115, – нагадала Анастасія Ветрава.

