Спартыўны азарт і камандны дух: на Брагіншчыне прайшла раённая спартакіяда сярод членаў раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

Грамадства Спорт

Спаборніцтвы прайшлі на базе Брагінскай сярэдняй школы.

Праграма была насычанай і ўключала дысцыпліны, якія патрабуюць ад удзельнікаў не толькі фізічнай сілы і спрыту, але і вытрымкі, стратэгічнага мыслення. Мужчыны і жанчыны змагаліся у настольным тэнісе, дартсе, гіравым спорце і стральбе з пнеўматычнай зброі.

Па выніках ўпартай барацьбы першае агульнакаманднае месца заняла Камарынская сярэдняя школа ім. П.І. Шпетнага. Другі вынік паказала Брагінская СШ, трэцяе – Хракавіцкая.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.