
Зімовыя вадаёмы – месца адпачынку і рыбалкі, але, разам з тым, і крыніца сур’ёзнай небяспекі. Каб нагадать пра гэта школьнікам і паказать, што рабіть у экстрымальных абставінах, выратавальнікі Брагінскага раёна разам з супрацоўнікамі АСВОДа правялі практычны занятак.
Начальнік ПАВЧ №2 г.п. Камарына Мікалай Пугач падкрэсліў:
– Бяспечным лічыцца лёд, таўшчыня якога не менш за 7 сантыметраў. Калі на лёд жадаюць выйсці некалькі чалавек, то ён павінен мець таўшчыню 9–12 сантыметраў.
Старшыня РО АСВОД Мікалай Катлабай расказаў, што самы трывалы лёд – празрысты, с блакітным ці зялёным адценнем. Белы лёд амаль у два разы танчэй, а шэры, матава-белы або жаўтаваты – вельмі хрупкі і небяспечны. Асабістую ўвагу выратавальнікі звярнулі на зоны павышанай небяспекі: каля кустоў, берагавой лініі і месца, куды упадаюць ручаі.
У рамках занятку супрацоўнікі МНС адпрацавалі дзеянні па выратаванню чалавека, які праваліўся пад лёд: рыбак апынуўся ў халоднай вадзе, а выратавальнікі выкарысталі дошку для размеркавання вагі, наблізіліся да праталіны і дасталі «пацярпеўшага».
Выратавальнікі расказалі школьнікам простыя, але неабходныя правілы:
- нельга правярать лёд ударам нагі. Лепш выкарыстоўваць трывалую палку;
- забараняецца выходзіць на лёд аднаму, у цёмны час сутак або ў стане алкагольнага ап’янення;
- бацькам неабходна кантраляваць сваіх дзяцей і расказваць ім пра смяротную небяспеку гульняў на лёдзе.
Таксама выратавальнікі нагадалі: вада не даруе памылак. Прытрымліванне правіл бяспекі – гэта залог захавання вашага жыцця.







