
На Гомельшчыне завяршыліся спаборніцтвы па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2009–2010 гадоў нараджэння. Удзел прынялі і выхаванцы ДЮСШ Брагінскага раёна.
У складзе нашай каманды вызначылася Яніна Маліноўская, яна заваявала залаты медаль у вагавой катэгорыі 65 кг. Поспех уражвае і тым, што Яніна на два гады маладзейшая за сваіх саперніц.

