
У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў сход асабовага саставу. Мерапрыемства было накіравана на ўдасканаленне навыкаў пры нясенні службы і няўхільным захаванні законнасці.
Ключавой падзеяй стала сумесная адпрацоўка дзеянняў з байцамі атрада спецыяльнага прызначэння «Віцязь». Упор быў зроблены на арганізацыю прапускнога рэжыму і парадак дзеянняў пры спробе праносу забароненых рэчаў у адміністрацыйныя будынкі.

Байцы наглядна прадэманстравалі супрацоўнікам РАНС алгарытмы правільных дзеянняў у няштатных сітуацыях, уключаючы адпрацоўку прыёмаў затрымання і самаабароны пры фізічным супраціўленні парушальнікаў.
На сходзе закранулі маральна-этычныя і прававыя аспекты службы.







