Жоўтыя карткі і спробы адыграцца: на Брагіншчыне стартаваў другі круг адкрытага чэмпіянату па міні-футболе памяці В. Ігнаценкі

Грамадства Спорт

Матчы адбыліся на пляцоўцы ДЮСШ Брагінскага раёна.

У першай гульні сышліся сышліся ДЮСШ і дзеючы чэмпіён, грозны «Легіён». Маладыя спартсмены, нягледзячы на вялікі паслужны спіс сапернікаў, прадэманстравалі баявы настрой і не збіраліся саступаць. Гульня праходзіла на роўных. Аднак вопыт і майстэрства «Легіёна» ўзялі верх, і фаварыты перамаглі з лікам 10:3. Варта адзначыць, што для іх гэта ўжо другая ўпэўненая перамога ў бягучым чэмпіянаце.

Другая сустрэча дня таксама не расчаравала балельшчыкаў. На паркеце сутыкнуліся «Дублін» і Камарынскі лясгас. Гульня атрымалася напружанай і дынамічнай, з хуткімі галамі і спробамі адыграцца. Камарынскі лясгас упарта трымаў мінімальнае адставанне, прымушаў сапернікаў прыкладаць максімум намаганняў. І нават тайм-аўт, які ўзяў лясгас, на жаль, не прынёс ім перавагі. «Дублін» прадэманстраваў больш стабільную гульню і перамог з лікам 8:5.

Матчы другога круга чарговы раз пацвердзілі высокі ўзровень турніру. Напружаная барацьба, эмацыйны напал і добрая гульня спартсменаў – усё гэта стала сведчаннем яркіх баталій на міні-футбольным полі. Пацверджаннем сталі і жоўтыя карткі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.