Спартакіяда «Спартыўная жанчына Брагіншчыны» прайшла ў раёне

Галоўнае Год беларускай жанчыны Грамадства Спорт

Спаборніцтвы сабралі прадстаўніц працоўных калектываў раёна.

Удзельніцы спаборнічалі ў пяці дысцыплінах, кожная з якіх патрабавала вынослівасці, дакладнасці і эрудыцыі.

У згінанні рук ва ўпоры лежачы ад падлогі перамогу святкавала Аліна Шчучэнка, другое і трэцяе месцы занялі Лізавета Наяйчук і Ангеліна Сініла адпаведна.

Далей удзельніцы перайшлі да дартсу. І зноў бліскуча сябе паказала Аліна Шчучэнка, не пакінуўшы саперніцам шанцаў. За ёй размясціліся Вікторыя Коўзік і Ангеліна Сініла.

У спаборніцтвах па шашках пальму першынства ўзяла Вікторыя Коўзік, другое месца заняла Аліна Шчучэнка, трэцяе – Любоў Ціханчук.

Лепшы вынік у эстафеце паказала Аліна Шчучэнка, срэбра дасталася Любові Ціханчук, бронза – Вікторыі Коўзік.

Завяршыліся спаборніцтвы інтэлектуальнай віктарынай «Усё пра медыцыну». Удзельніцы прадэманстравалі не толькі фізічную падрыхтоўку, але і глыбокія веды ў галіне аховы здароўя. Найбольшую колькасць правільных адказаў дала Дыяна Харытонава, другой стала Лізавета Наяйчук, трэцяй – Вікторыя Коўзік.

Па выніках усіх выпрабаванняў пераможцай спартакіяды стала Аліна Шчучэнка, сярэбраным прызёрам – Вікторыя Коўзік, бронзавым – Лізавета Наяйчук.

Спартакіяда не толькі спрыяла ўмацаванню здароўя ўдзельніц, але і падарыла станоўчыя эмоцыі і яркія ўражанні, – адзначыў старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.