У Брагіне 28 сакавіка чакаецца да + 17°C

Важнае Грамадства

Сіноптыкі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды абяцаюць жыхарам райцэнтра прыемны вясновы дзень.

Удзень чакаецца пераменная воблачнасць без ападкаў. Паветра прагрэецца да + 17°C. Вецер будзе дзьмуць з паўночнага ўсходу з хуткасцю каля 4 м/с.

Уначы тэмпература паветра крыху панізіцца да +5°C. Па-ранейшаму захаваецца пераменная воблачнасць, ападкаў не прадбачыцца. Вецер таксама будзе паўночна-ўсходнім, 4 м/с.

Атмасферны ціск на працягу сутак будзе вагацца ў межах 748–751 мм ртутнага слупа.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.