У ДЮСШ Брагінскага раёна адбыўся турнір па міні-футболе, прысвечаны Дню міліцыі

Грамадства Спорт

Удзел у адкрыцці прыняў намеснік начальніка Брагінскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Брыцько і дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Корхаў.

– Спорт абядноўвае, вучыць дысцыпліне – якасцям, не менш важным для будучых абаронцаў Айчыны, – адзначыў Сяргей Брыцько.

На пляцоўцы ДЮСШ сышліся ў барацьбе чатыры каманды: «Палессе», «Спартак», Камарынскай сярэдняй школы імя П.І. Шпетнага і гімназіі г.п. Брагіна.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.