21 красавіка адзначаецца Радаўніца. Даведаліся, калі на Брагіншчыне будуць праходзіць памінальныя службы

Галоўнае Грамадства

На дзявяты дзень пасля Вялікадня беларусы адзначаюць Радаўніцу. Сёлета свята выпадае на 21 красавіка.

Святкаванне Радаўніцы з даўніх часоў – спосаб падзяліць радасць з памерлымі сваякамі з нагоды ўваскрэсення Хрыста і перамогі над смуткам. Фактычна ў гэты дзень велікодная ўрачыстасць перамя­шчаецца на месцы пахавання спачылых. Яшчэ да сярэдзіны мінулага стагоддзя беларусы ў гэты дзень традыцыйна пяклі бліны-наліснікі, пірагі, рыхтавалі куццю – кашу з суцэльных пшанічных зерняў з мёдам, арэхамі, макам і разынкамі. Наогул, Радаўніца ва ўяўленнях продкаў – дзень сустрэчы жывых і памерлых.

20 красавіка

  • 10.00 – Новыя Хракавічы;
  • 11.00 – Просмычы;
  • 12.00 – Зарэчча;
  • 12.50 – Малейкі;
  • 13.50 – Сялец;
  • 15.30 – Мікулічы.

21 красавіка

  • 9.00 – Чамярысы (Забалацце);
  • 9.45 – Чамярысы;
  • 10.00 – Камарын;
  • 10.45 – Старыя Хракавічы;
  • 11.30 – Бераснёўка;
  • 11.45 – Асарэвічы;
  • 12.15 – Алексееўка;
  • 12.40 – Ленінскі;
  • 12.45 – Крыўча;
  • 13.30 – Рытаў.
  • 13.40 – Катловіца.

Паніхіда

  • 8.30 – Камарын.

Божая літургія

  • 9.00 – Брагін (храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца).

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.