
Паважаныя жыхары Брагіншчыны! Ад усёй душы віншуем вас са святам у гонар дзяржаўных сімвалаў!
Яны аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй і слаўнымі традыцыямі. У гэтых сімвалах – духоўныя і маральныя рысы беларусаў, іх імкненне да самастойнага развіцця, непарыўная сувязь мінулага, сучаснасці і будучыні краіны.
Шанаваць і паважаць свае герб, сцяг і гімн – абавязак і справа гонару кожнага.
Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвятляюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс.
Моцнага вам здароўя, шчасця, радасці і дабрабыту, поспехаў у працы на карысць роднага краю.
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Viber.
