
У цэнтральнай бібліятэцы працягваецца работа з юнымі чытачамі. На гэты раз работнікі ўстановы правялі літаратурную хвілінку «Чароўны свет кніг і казак» для выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Брагіна. Сустрэча была прысвечана кнігам, казачным героям і любімым гісторыям, якія дзеці ведаюць з самага ранняга ўзросту.
– Мы хацелі, каб сустрэча з кнігай запомнілася хлопчыкам і дзяўчынкам маленькім святам, – адзначыла бібліятэкар Таццяна Астапенка. – Таму расказвалі пра кнігі і іх герояў проста, з гульнёй, загадкамі і пытаннямі, на якія дзеці з задавальненнем адказвалі.
Бібліятэкары чыталі ўслых яркія ўрыўкі, паказвалі маляўнічыя выданні і правялі віктарыну.



