Гульня абяцае быць напружанай, таму што брагінчане сустрэнуцца з лідарам групы Б3.
Нягледзячы на тое, што землякі займаюць апошні радок турнірнай табліцы, недаацэньваць іх не варта. Абедзве каманды правялі найменшую колькасць гульняў у групе – усяго па пяць. У актыве брагінчан 4 ачкі, заробленыя за нічыю з Лоевам і перамогу над Нароўляй.
Нагадаем, сёлета ў чэмпіянаце ўдзельнічаюць 22 каманды, падзеленыя на чатыры дывізіёны. Брагін змагаецца ў групе Б3, дзе яго сапернікамі з’яўляюцца Ельск, Хойнікі, Лоеў і Нароўля.
– Хойнікі – моцны сапернік, гэта факт. Але мы не збіраемся здавацца без бою. Мы прааналізавалі іх гульню, выявілі моцныя і слабыя бакі. На трэніроўках працуем над узмацненнем нашай абароны і контратакуючымі дзеяннямі. Дома, пры падтрымцы нашых балельшчыкаў, дадзім ім сапраўдны бой і пастараемся зарабіць важныя ачкі, – расказаў старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка.
Гэты матч стане важным выпрабаваннем для Брагіна, якому трэба будзе даказаць сваю сілу і імкненне да перамогі ў барацьбе з адным з галоўных фаварытаў групы. Балельшчыкаў чакае захапляльная гульня, поўная барацьбы і яркіх момантаў.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.