Смак стагоддзяў: як гатавалі «Лазанкі» на беларускіх сталах у XVІ стагоддзі

Беларуская кухня Грамадства

У беларускай кухні лазанкі  вядомы з ХVІ стагоддзя. Аснова гэтай смачнай стравы – кавалачкі цеста з пшанічнай, жытнёвай або грэцкай мукі, таму беларускія лазанкі і італьянскую лазанню можна лічыць сваякамі. У Беларусі квадрацікі (трохвугольнікі) з раскатанага крутога цеста варылі і залівалі смажаным салам з цыбуляй, у пост – перамешвалі з цёртым макам або расцёртымі ягадамі. Акрамя таго, лазанкі запякалі ў гаршчочках з мясам або капустай, тушылі са смятанай.

Для лазанак:

  • мука;
  • вада;
  • соль і цукар на смак;
  • алей.

Для начынкі:

  • 70 г свіной вэнджана-варанай грудзінкі;
  • 100 г паляўнічых каўбасак;
  • 1 сярэдняя цыбуліна;
  • алей;
  • 50-70 г вяршкоў;
  • 50 г цёртага цвёрдага сыру.

Гатаванне:

Цеста для лазанак падобнае да пельменнага. У прасеянай горкай муцэ зрабіць заглыбленне, дабавіць соль і цукар, крыху алею для эластычнасці і, паступова даліваючы ваду, замясіць цеста, пакуль яно не стане “цвёрдым” і пластычным.

Раскатаць цеста таўшчынёй 1-1,5 мм, нарэзаць ромбамі. Калі ёсць час – даць загатоўкам высахнуць пры пакаёвай тэмпературы, калі часу мала – падсушыць у разагрэтай да 100-120 ºС духоўцы. Лазанкі адварваць у падсоленай вадзе 5-7 мінут.

Тым часам прыгатаваць начынку. Грудзінку нарэзаць кубікамі і абсмажыць, пакуль не пачне вытаплівацца тлушч. Дабавіць дробна нарэзаную цыбулю, прадаўжаючы пасіраваць да залацістага колеру, пакласці кружочкі каўбасак і смажыць яшчэ 3-4 мінуты.

Да гатовай начынкі дабавіць адварныя лазанкі з невялікай колькасцю вады, у якой яны варыліся, вяршкі і сыр, патушыць, пастаянна памешваючы. Калі сыр стане цягучым – зняць з пліты, выкласці на талерку і ўпрыгожыць зелянінай.

Лазанкі можна падаць і запечанымі. Для гэтага ў керамічны гаршчочак выкласці слаямі адварныя лазанкі і начынку, дабавіць вяршкі, пасыпаць сырам і паставіць у духоўку падрумяніцца да залацістай скарыначкі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.