
У Дзень маці, які сёння адзначае ўся краіна, у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла цёплая і шчырая сустрэча. Тут адбылася дыялогавая пляцоўка пад назвай «Сэрца мамы: радасці, выклікі і натхненне», якая сабрала разам прадстаўнікоў улады, грамадскасці, духавенства і, вядома ж, шматдзетныя сем’і, аб’яднаныя агульнай павагай да самага важнага чалавека – мамы.
У дыскусіі прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Іна Міхаленка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталія Каваленка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Цалуйка, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Алена Сцецкая. Асаблівую духоўную нотку ў дыскусію ўнёс протаіерэй Уладзімір Зелянкоўскі, настаяцель храма Мікалая Цудатворцы.

З віншавальнымі словамі да прысутных звярнулася Іна Анатольеўна, падкрэсліўшы значэнне мацярынства і ролю жанчыны ў сям’і. Падчас гутаркі айцец Уладзімір падзяліўся сваімі думкамі, адзначыўшы, што галоўнае ў сям’і – гэта любоў.
У размову ўключыліся шматдзетныя сем’і, якія падзяліліся сваімі гісторыімі і парадамі. Падчас жывой дыскусіі былі закрануты самыя розныя тэмы: ад радасці мацярынства і ўнікальных момантаў выхавання дзяцей да выклікаў, з якімі сутыкаюцца мамы ў сучасным свеце, і крыніц натхнення, якія дапамагаюць ім спраўляцца з цяжкасцямі.










Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.
