
У Гомелі прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод школьнікаў. Удзел у ім прынялі вучні Брагіншчыны. Яны заваявалі трэцяе месца ў камандным заліку.
Раён прадстаўлялі пераможцы і прызёры раённых спаборніцтваў: Аксана Катлабай, Сяргей Краўчанка (абодва – з Чамярыскай СШ), Валерыя Сіраж (Вуглоўская СШ) і Андрэй Барысенка (Брагінская СШ).

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.
