
Зімой пры нізкіх тэмпературах печы працуюць на мяжы, таму перагрэў, расколіны, непрыкметныя дэфекты могуць прывесці да пажару, калі своечасова не звярнуць увагу.
Каб дом заставаўся цёплым і бяспечным, важна памятаць некалькі правілаў.
– Не выкарыстоўвайце бензін і іншыя гаручыя вадкасці для распальвання печы. Не перагравайце яе, лепш тапіць менш па часе, але часцей. Не пакідайце печ без нагляду, асабліва калі ў хаце дзеці або пажылыя людзі. Тапіце печ толькі сухімі дровамі, не сушыце рэчы на печы і каля яе. Не зачыняйце засланку, пакуль вуглі цалкам не прагарэлі і сканчвайце топку не пазней, чым за 2 гадзіны да сну, – нагадала інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брагінскага РАНС Анастасія Ветрава.
Калі адчулі пах дыму ці гар, варта спыніце топку печы і праверце цягу. Калі адчулі недамаганне неадкладна звярніцеся да ўрача.
Выявіць пажар на ранняй стадыі можа дапамагчы аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які гучным гукавым сігналам абудзіць нават ноччу.

