Жалезная дысцыпліна і баявая гатоўнасць: выратавальнікі Брагінскага РАНС адпрацавалі процідзеянне парушальнікам сумесна з байцамі «Віцязя»

Грамадства Служба МНС інфармуе

У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў сход асабовага саставу. Мерапрыемства было накіравана на ўдасканаленне навыкаў пры нясенні службы і няўхільным захаванні законнасці.

Ключавой падзеяй стала сумесная адпрацоўка дзеянняў з байцамі атрада спецыяльнага прызначэння «Віцязь». Упор быў зроблены на арганізацыю прапускнога рэжыму і парадак дзеянняў пры спробе праносу забароненых рэчаў у адміністрацыйныя будынкі.

Байцы наглядна прадэманстравалі супрацоўнікам РАНС алгарытмы правільных дзеянняў у няштатных сітуацыях, уключаючы адпрацоўку прыёмаў затрымання і самаабароны пры фізічным супраціўленні парушальнікаў.

На сходзе закранулі маральна-этычныя і прававыя аспекты службы.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.