
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, сёння чакаецца пераменлівая воблачнасць без ападкаў.
Удзень тэмпература паветра паднімецца да +6°C. Вецер будзе дзьмуць з паўднёвага захаду з хуткасцю 3 м/с.
Уначы ж чакаецца пахаладанне да -3°C. Паўднёва-заходні вецер узмоцніцца да 4 м/с.
Атмасферны ціск на працягу сутак будзе вагацца ў межах 756–759 мм ртутнага слупа.

