
Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, днём надвор’е будзе без ападкаў, а паветра прагрэецца да +13°C. Паўднёвы вецер будзе дзьмуць з хуткасцю 4 м/с.
Уначы тэмпература паветра апусціцца да +1°C, вецер захавае паўднёвы кірунак і хуткасць 4 м/с.
Атмасферны ціск на працягу сутак будзе вагацца ў межах 756–760 мм. рт. сл.

