
Сіноптыкі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды расказалі, што ў райцэнтры чакаецца пахмурнае надвор’е.
Днём слупок тэрмометра паднімецца да +15°C. Вецер будзе дзьмуць з усходу і паўночнага ўсходу з хуткасцю 4 м/з.
Уначы тэмпература паветра панізіцца да +7°C. Чакаецца воблачнае надвор’е без ападкаў, вецер захаваецца паўночна-ўсходняга напрамку таксама з хуткасцю 4 м/с.
Атмасферны ціск на працягу сутак будзе вагацца ў межах 748–750 мм ртутнага слупа.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Viber.
