
На дзявяты дзень пасля Вялікадня беларусы адзначаюць Радаўніцу. Сёлета свята выпадае на 21 красавіка.
Святкаванне Радаўніцы з даўніх часоў – спосаб падзяліць радасць з памерлымі сваякамі з нагоды ўваскрэсення Хрыста і перамогі над смуткам. Фактычна ў гэты дзень велікодная ўрачыстасць перамяшчаецца на месцы пахавання спачылых. Яшчэ да сярэдзіны мінулага стагоддзя беларусы ў гэты дзень традыцыйна пяклі бліны-наліснікі, пірагі, рыхтавалі куццю – кашу з суцэльных пшанічных зерняў з мёдам, арэхамі, макам і разынкамі. Наогул, Радаўніца ва ўяўленнях продкаў – дзень сустрэчы жывых і памерлых.
20 красавіка
- 10.00 – Новыя Хракавічы;
- 11.00 – Просмычы;
- 12.00 – Зарэчча;
- 12.50 – Малейкі;
- 13.50 – Сялец;
- 15.30 – Мікулічы.
21 красавіка
- 9.00 – Чамярысы (Забалацце);
- 9.45 – Чамярысы;
- 10.00 – Камарын;
- 10.45 – Старыя Хракавічы;
- 11.30 – Бераснёўка;
- 11.45 – Асарэвічы;
- 12.15 – Алексееўка;
- 12.40 – Ленінскі;
- 12.45 – Крыўча;
- 13.30 – Рытаў.
- 13.40 – Катловіца.
Паніхіда
- 8.30 – Камарын.
Божая літургія
- 9.00 – Брагін (храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца).

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Viber.
