
У абласным цэнтры завяршылася спартакіяда школьнікаў Гомельскай вобласці па лёгкай атлетыцы, якая сабрала юных спартсменаў з усяго рэгіёна. Удзел у ёй прымалі і брагінчане. Іх мэтанакіраванасць і камандны дух дазволілі заваяваць у агульнакамандным заліку другое месца. Уладзіслаў Маліноўскі на дыстанцыі 60 метраў паказаў другі вынік.
– Атлеты прадэманстравалі не толькі добрую фізічную падрыхтоўку, але і нязломны характар. Спартакіяда стала для іх магчымасцю праявіць сябе, атрымаць каштоўны вопыт і адчуць смак перамогі, – падкрэсліла Вікторыя Коўзік, настаўніца фізічнай культуры і здароўя Вуглоўскай сярэдняй школы.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Viber.
