
Паважаныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам.
Статыстыка – гэта адначасова навука і від практычнай дзейнасці. З яе дапамогай мы адкрываем для сябе кожны раз новую і важную інфармацыю, якая адыгрывае ключавую ролю ў выпрацоўцы і прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў, з’яўляецца крыніцай фарміравання аб’ектыўных і дакладных даных пра эканамічнае, дэмаграфічнае, сацыяльнае і экалагічнае становішча ў раёне, краіне ў цэлым.
Мы перакананыя, што і ў далейшым уласцівыя вам прафесіяналізм і адказнасць будуць служыць надзейнай апорай нацыянальнага дабрабыту.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у працы, міру і дабра!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Viber.
