Мікуліцкая школа адсвяткавала 150-годдзе яшчэ ў лістападзе

Грамадства

Shkola-1

Прычым гэта быў трайны юбілей. Справа ў тым, што гісторыя ўстановы пачалася ў далёкім 1863 годзе з земскагавучылішча. У 1918-м яно было пераўтворана ў школу – 95 гадоў назад, а ў 1978-м адчыніў дзецям дзверы новы будынак – 35 гадоў назад.

Значная падзея адразу набыла маштаб агульнавясковага свята, бо ў кожнай сям’і Мікуліч былі і ёсць вучні гэтай найстарэйшай вучэбнай установы. Мясцовы клуб ледзь змясціў усіх жадаючых. I тыя шчасліўчыкі, якія занялі месцы ў глядзельнай зале, у поўнай меры змаглі атрымаць асалоду і ад цырымоніі ўзнагароджвання, і ад змястоўнага канцэрту, падрыхтаванага сіламі не толькі сённяшніх і былых школьнікаў, але і вакальнай групы Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі.

Shkola-21

Shkola-8

Shkola-9

Shkola-10

Shkola-11

Павіншаваць родную ўстанову з юбілеем, падзяліцца ўражаннямі і ўспамінамі, сустрэцца са сваім дзяцінствам і юнацтвам прыйшлі больш чым 230 чалавек. Сярод іх – як былыя выпускнікі, некаторыя з якіх, дарэчы, вучыліся тут больш за 50 гадоў назад, так і педагогі, аддаўшыя школе не адзін дзясятак. Яны прыехалі з розных куткоў Беларусі і краін блізкага замежжа – Расіі і Украіны. Адлегласць не з’яўляецца перашкодай, калі чалавека перапаўняе беззапаветная любоў да сваёй альмаматар і павага да сваіх настаўнікаў.

У прывітальным слове дырэктар установы Людміла Раманюк павіншавала ўсіх са святам. Яна падкрэсліла, што за 150 гадоў існавання школе даводзілася перажываць і радасць перамог, і горыч нягод, але сёння, нягледзечы на шаноўны ўзрост, яе жыццё па-ранейшаму насычанае цікавымі падзеямі. Дзякуючы клопату дзяржавы тут адбываецца шмат станоўчых змен, а дзякуючы педагагічнаму калектыву робіцца ўсё магчымае для павышэння якасці ведаў вучняў.

Shkola-17

Shkola-12

Shkola-13

Вядома, што юбілеі не абыходзяцца без узнагарод і падарункаў. Вось і на гэты раз іх быў сапраўдны залаты россып. Цёплыя словы віншаванняў адрасавалі настаўнікам і вучням, былым і сённяшнім, прадстаўнік абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Віктар Аляксеенка і старшыня раённага камітэта прафсаюза Таццяна Лаханская. Таццяна Віктараўна пры гэтым уручыла лісты падзякі педагогам, якія больш за 20 гадоў прысвяцілі дзейнасці ў Мікуліцкай школе і працягваюць працаваць тут сёння. Сярод іх – Іна Міхаленка, Наталля Гардзейчык, Святлана Лявоненка і ўжо цяпер ветэран педагагічнай працы, якая па-ранейшаму ў страі, Ніна Ганчар. Не абмінулі такую значную падзею і прадстаўнікі мясцовай улады – старшыня Буркоўскага сельскага выканаўчага камітэта Надзея Каробкіна і дырэктар ААТ “Імя Жукава” Раман Козел.

Shkola-2

Shkola-16

Shkola-15

Напэўна, для любой школы найлепшым здабыткам з’яўляюцца яе вучні, якія дасягнулі значных поспехаў у жыцці і ў працы. Менавіта таму ў ліку ганаровых гасцей сустрэчы быў выпускнік 1971 года, а сёння – памочнік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях ваеннай эканомікі і фінансах, начальнік галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення Міністэрства абароны генерал-маёр Пётр Галезнік. Дарэчы, па асабістай ініцыятыве Пятра Міхайлавіча на тэрыторыі навучальнай установы закладзена Алея выпускнікоў, дзе пасля святочнага канцэрта былі пасаджаны тры туі ад вучняў XIX, XX і XXI стагоддзяў.

Shkola-19

Shkola-14

Shkola-4

Shkola-20

Shkola-7

Shkola-3

З былых кіраўнікоў школы на мерапрыемстве прысутнічаў Васіль Рыжык, дарэчы, яе выпускнік. У 1978 годзе менавіта ён адчыняў новы будынак школы. На сустрэчу прыехалі таксама настаўніца хіміі і біялогіі, класны кіраўнік 10 класа 1971 года выпуску Раіса Корж, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Марыя Добыш, настаўнік фізікі Леанід Галезнік, настаўніца пачатковых класаў Ганна Дашук, настаўніца рускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 10 класа 1988 года выпуску Святлана Лобан. Трапяткая любоў гэтых людзей да роднай зямлі, невычэрпны запал і зайздросная працавітасць і сёння з’яўляюцца прыкладам самаадданага служэння аднойчы абранай справе.

Да 150-годдзя вучні і настаўнікі арганізавалі яскравае свята, падарыўшы прысутным добры настрой і незабыўныя ўражанні. У сваю чаргу яны выказваюць падзяку ўсім, хто завітаў на юбілей, за цёплыя словы і цудоўныя падарункі. Старая ісціна пацвердзілася і на гэты раз – усё роўна колькі мінула гадоў з дня выпуску: 10, 30 ці 50, школа – як другі дом, які будзе заўсёды любіць і чакаць сваіх дзяцей, нягледзячы на часы і гады.

Shkola-18



1 комментарий по теме “Мікуліцкая школа адсвяткавала 150-годдзе яшчэ ў лістападзе

  1. Дзякуй за матэрыл пра юбілей Мікуліцкай школы.
    З павагай Міхаіл Варанец

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *