Прафсаюз паклапаціўся пра дзяцей

Грамадства

Shcola

Да новага навучальнага года прафсаюзная арганізацыя ААТ “Камарынскі” рыхтавалася разам з бацькамі і настаўнікамі. Яна прыняла ўдзел у акцыі “Збяры партфель перашкласніку”: шасці хлопчыкам і дзяўчынкам, якія ўпершыню сядуць за парты, выдзеліла па 200 тысяч рублёў.

Не абышла ўвагай і дзяцей з мнагадзетных сямей, а гэта – 35 чалавек. Ім таксама аказана грашовая дапамога. Усяго на гэтыя мэты райкам прафсаюза выдаткаваў 8,8 млн рублёў. Такі клопат аб юных грамадзянах заканамерны. Магчыма, пасля заканчэння школы многія з іх застануцца працаваць у гаспадарцы, як гэта зрабілі іх таты і мамы, прадоўжаць справу бацькоў.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *