Школьнікі Брагіншчыны прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, прысвечаным 100-годдзю УЛКСМ

ВЛКСМ - 100 лет! Главное

Падведзены вынікі раённага конкурсу малюнкаў, прысвечанага 100-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі. Яго арганізатарамі сталі грамадскія аб’яднанні “БРСМ” і “БРПА”.

Святкаванне юбілею камсамола – даніна памяці славутаму мінуламу маладзёжнай арганізацыі і выказванне павагі тым, хто сёння выхоўвае дзяцей у духу патрыятызму, адданасці і любові да Радзімы. Зараз у краіне праходзіць “камсамольскі тыдзень”, далучылася да яго і Брагіншчына.

Як паведамілі ў РК ГА “БРСМ”, конкурс малюнкаў праводзіўся ў мэтах аб’яднаць гісторыю і сучаснасць – памяць старэйшых пакаленняў і актыўную жыццёвую пазицыю сённяшняй моладзі. Таму вучням для праяўлення творчых здольнасцей былі прапанаваны тры тэмы: “Камсамол – незабыўнае мінулае”, “У будучыню з БРСМ” і “Маё піянерскае жыццё”.

Удзельнікі былі падзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі. І ў малодшай, ад 7 да 11 гадоў, месцы размеркаваліся наступным чынам:

• першае – Аляксандра Ушакова з малюнкам “Піянерская праца” (Брагінская СШ);

• другое – Майя Стрыкелева з малюнкам “Юны піянер” (Мікуліцкая СШ) і Дар’я Раманюк з малюнкам “Кто шагает дружно в ряд?” (Буркоўская СШ);

• трэцяе – Марыя Галко з малюнкам “100 год УЛКСМ” (Чамярыскі дзіцячы сад – сярэдняя школа).

У другой узроставай катэгорыі, ад 12 да 17 гадоў, прызавыя месцы занялі:

• першае – Дар’я Лісунова з малюнкам “Без мінулага няма будучыні” (Мікуліцкая СШ);

• другое – Карына Карпенка з малюнкам “Мая Піянерыя” (Камарынская СШ);

• трэцяе – Вікторыя Аксёнава з малюнкам “З БРПА ў БРСМ” (Іялчанская СШ).

Членам журы таксама спадабаліся малюнкі канкурсантаў з гімназіі і Малейкаўскай школы.

Рботы юных мастакоў можна шбачыць на тэматычнай выставе, якая размешчана ў холе Брагінскай СШ.


Адной з самых масавых маладзёжных арганізацый у сусветнай гісторыі – Усесаюзнаму ленінскаму камуністычнаму саюзу моладзі – 29 кастрычніка споўніцца 100 гадоў.

Святочны канцэрт, прымеркаваны да юбілейнай даты, адбудзецца 26 кастрычніка ў актавай зале Брагінскай СШ. Пачатак – у 16.00.



Пакінуць адказ