Дзень падпісчыка прайшоў у Брагінскім РАНС

Главное Грамадства

Тэма бяспекі, захавання жыцця і здароўя людзей – адна з актуальных. Таму матэрыялы, накіраваныя на папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, на старонках мясцовага выдання змяшчаюцца часта. Журналісты не толькі асвятляюць дзейнасць Брагінскага РАНС і іншых структур у даным напрамку, але і актыўна вядуць разам з імі прафілактычную работу. А іменна: словам спрабуем паўплываць і на занадта самаўпэўненых рыбакоў, і на аматараў пакурыць у ложку, і на гора-гаспадароў, якія рызыкуюць стаць ахвярамі агню… Але на гэты раз наша сустрэча з прадстаўнікамі службы МНС датычыла не збору інфармацыі, а арганізацыі падпісной кампаніі.

Жадаючыя змаглі падпісацца на “Маяк Палесся” прама ў аддзеле.
…І падарунак ад “МП”.

Галоўны рэдактар ДУ “Рэдакцыя газеты “Маяк Палесся” Галіна Шаўчэнка пазнаёміла работнікаў аддзела з дзейнасцю нашай установы, тэматычнай насычанасцю выдання, прынцыпамі работы калектыву. І выказала пажаданне бачыць як мага больш прадстаўнікоў прафесіі мужных і адважных у ліку нашых падпісчыкаў.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *