Як расказала выхавальніца Яніна ЖУК, падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі з трапятаннем расказвалі вершы і спявалі пра любімую Беларусь, малявалі далонькамі сцяг краіны, а таксама прадэманстравалі свае таленты ў конкурсах і віктарынах.
Пазнавальныя заняткі, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне дзяцей, ва ўстанове адукацыі праводзяцца пастаянна. Тут упэўнены: што падрастаючае пакаленне павінна ведаць гісторыю сваёй краіны, паважаць традыцыі роднага краю, расці сапраўднымі грамадзянамі. День народнага адзінства для хлопчыкаў і дзяўчынак – гэта свята сяброўства, яднання і згоды.
Вольга ПАЛЯШЧУК