Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена амаль на палавіне плошчаў

Сельское хозяйство

Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на 46% плошчаў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

Паводле даных на 24 верасня, сяўба праведзена на плошчы 669,8 тыс. га. Гэта 46 працэнтаў ад запланаванай плошчы ў памеры 1 млн 456,1 тыс. га. Амаль палавіна плошчаў засеяна ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, крыху менш у Гомельскай (36,7 працэнта).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,107 млн га (89,3 працэнта ад запланаванай плошчы). Намалочана 6,413 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць — больш як 1,6 млн т збожжа. Далей ідуць Брэсцкая — каля 1,2 млн т, Гродзенская — больш як 1,1 млн т, у Магілёўскай вобласці намалочана 855,6 тыс. т, Гомельскай — 803,4 тыс. т, Віцебскай — 783,3 тыс. т.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *