У Брагіне на свяце «Чароўны свет сямейнага шчасця» ўшаноўвалі мнагадзетныя сем’і

Важное Грамадства

Свята, прысвечанае Дню сям’і, прайшло ў амфітэатры.

Прысутных павіншавалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Любоў Кулабухава і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок.

Аб падарунках для сямей, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей, паклапаціліся ў Брагінскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Гульнявую праграму для хлопчыкаў і дзяўчынак падрыхтавалі работнікі раённага дома культуры, а прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «БРСМ» прапаноўвалі сабраць спілс-карту Беларусі і намаляваць сямейнае дрэва.

Спявалі салісты  студыі «Музычны лабірынт», удзельнікі народнага вакальнага ансамбля «Белыя росы» і самадзейныя артысты.

 

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *