80-годдзю вызвалення Беларусі прысвячаецца. Імёны на пастаменце: Дзмітрый Фёдаравіч Грачушкін

80 гадоў вызвалення Беларусі Важное Год гістарычнай памяці Грамадства Праект “МП”: Імёны на пастаменце

Дзмітрый Фёдаравіч ГРАЧУШКІН – камандзір узвода супрацьтанкавых ружжаў 60-га палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі, гвардыі лейтэнант.

Нарадзіўся 10 красавіка 1921 года ў сяле Талкаеўка (цяпер – Сарочынскі раён Арэнбургскай вобласці) у сям’і служачага. Рускі. Пасля заканчэння васьмігодкі разам з бацькамі пераехаў у Ташкент, дзе вучыўся ў тэхнікуме сувязі.

У 1940-м быў прызваны ў Чырвоную армію. У 1942-м закончыў Тамбоўскае кавалерыйскае вучылішча, а з красавіка 1943 года – на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Вызначыўся падчас бітвы за Днепр. Вось як гэта было…

27 верасня 1943 года лейтэнант Грачушкін у ліку першых пераправіўся праз раку ў раёне вёскі Ніўкі (зараз не існуе) Брагінскага раёна. Яго ўзвод адразу ж быў атакаваны танкамі праціўніка. Але, адбіваючыся, бранябойшчыкі змаглі знішчыць некалькі танкаў і забяспечыць паспяховую пераправу іншых падраздзяленняў палка.

28 верасня падчас бою за вёску Галкі Дзмітрый Грачушкін асабіста падпаліў пяць варожых танкаў, але сам загінуў.
Заслугоўваюць увагі ўспаміны Героя Савецкага Саюза, камандзіра кулямётнага ўзвода 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка Аляксандра Сіманава:

“Гречушкин в этом бою действовал энергично и хладнокровно. Первыми выстрелами из ПТР поджёг головной танк. Одновременно ударили остальные бронебойщики. Четыре вражеские машины были подбиты, остальные начали отступать.
От меткого огня пулемётчиков моего взвода полегло более 60 фашистов. Храбрецы не отступали ни на шаг, обеспечив переправу подкреплению. Взвод Гречушкина вместе с подошедшими подразделениями вклинился в расположение противника у села Галки и создал там панику в стане врага.

Но вскоре гитлеровцы опомнились и предприняли несколько контратак. В шестой из них они пустили 20 танков. Обстановка становилась сложной. Много бойцов выбыло из строя. Бой достиг предельного накала. В тяжёлую минуту лейтенант Гречушкин сам лёг за противотанковое ружьё.

Меткими выстрелами он поджёг головной танк. Всего Гречушкин подбил пять машин врага, остальные повернули вспять. Когда в ходе боя наступил перелом в нашу пользу, Гречушкин был сражён осколком снаряда.

Так погиб в этом бою мой однокашник и боевой друг Дима Гречушкин».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за адвагу і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра, захопе і ўтрыманні плацдарма на правым беразе ракі, за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі лейтэнанту Дзмітрыю Грачушкіну пасмяротна прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Ён быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Леніна і Айчыннай вайны 1-й ступені.

Мужны камандзір пахаваны ў брацкай магіле ў Камарыне. А яго імем названа вуліца не толькі ў пасёлку над Дняпром, але і ў Сарочынску, Ташкенце.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *