У Брагіне адбыўся святочны мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці

Главное Грамадства

10.30. Вядучыя Аляксандр Чубса і Анжэла Бондар адкрываюць мітынг-рэквіем “Славім вялікі подзвіг”. Да прысутных звяртаецца старшыня райвыканкама Сяргей Карпенка. Ён віншуе прысутных з Днём Незалежнасці і 79-й гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік раёна нагадаў, што за свабоду і вызваленне Айчыны  Беларусь заплаціла жыццём кожнага трэцяга беларуса. На мітынгу выступілі таксама старшы памочнік каменданта пагранічнай камендатуры “Лоеў” капітан другога ранга Яўген Жукоўскі, ад імя ветэранаў – Ніна Аляксандраўна Богуш, ад імя моладзі – першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Юлія Кальчук. Настаяцель прыхода храма Прэабражэння Гасподня ў Сяльцы іерэй Расціслаў Бандарэнка прачытаў малітву, якая гучала ў царквах краіны за дараванне роднай Беларусі, яе народу міру і спакою, дабрабыту.

Пачынаецца тэатралізаванае прадстаўленне. На імправізаванай пляцоўцы – момант развітання дзяўчыны з каханым і матулі з сынам, якія адпраўляюцца на фронт… Дамоў вернуцца не ўсе. Аб’яўляецца хвіліна маўчання. Да помніка воінам, якія вызвалялі нашу зямлю ад фашысцкай навалы, ляглі вянкі і кветкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *