Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на 29 жніўня

Грамадства

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб’яўлены ў Беларусі на 29 жніўня. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ноччу слабы, днём 5-10 м/с, месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 12-18 градусаў, на поўдні — да плюс 20 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе ў межах ад плюс 23 градусаў па поўначы да плюс 34 градусаў па поўдні. Месцамі па Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да плюс 35 градусаў. Белгідрамет аб’явіў аранжавы ўзровень небяспекі.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *