Дапамагаць тым, каму патрэбна

Грамадства

У пачатку жніўня на тэрыторыі ўсёй нашай краіны стартавала рэспубліканская дабрачыная акцыя «У школу з добрым сэрцам». Па традыцыі яе арганізатарам на працягу многіх гадоў выступае ГА “БРСМ”. Валанцёры грамадскага аб’яднання збіраюць канцылярскія, спартыўныя прылады і іншыя неабходныя рэчы дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Дзякуючы валанцёрскаму руху, свой уклад у добрую справу робіць кожны жадаючы. Адной з тых, хто не прайшоў міма дабрачыннай акцыі, стала Галіна Каменская. Яна – індывідуальны прадпрымальнік. Падчас нашай гутаркі жанчына распавяла, што яе бацькі рана пайшлі з жыцця і ёй давялося самой расціць малодшага брата. На той момант Галіне Адамаўне было 25, а яе брату – 12. У дзіцячы дом аддаць роднага чалавека яна не захацела, таму ўзяла яго выхаванне на сябе. Калі хлопчык стаў на свае ногі, ён не забыўся і пра сястру. У знак падзякі дапамог абсталяваць ўласнае жыллё. А зараз Галіна Каменская далучылася да дабрачыннай акцыі, арганізаванай БРСМ. Жанчына перадала дзецям-сіротам партфелі з канцылярскімі прыладамі і падкрэсліла, што на гэтым яе дапамога дзецям не завершана. Яна плануе дапаманаць ім яшчэ і адзеннем, бо рабіць дабро стала яе крэдам жыцця.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *