Дождж і да +9°С чакаецца сёння ў Брагіне

Грамадства

Дажджы і мокры снег прагназуюць сёння ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона, цэнтр якога будзе перамяшчацца з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер парывісты, месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ў Брагіне складзе плюс 4-9 градусаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *