Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб’яўлены ў Беларусі на 4 лютага

Важное Грамадства

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег), днём на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні парывісты, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1 – плюс 5 градусаў, а ўдзень – плюс 1-6 градусаў.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *