«Перад сабой і светам будзь праўдзівы…». У Мінску адкрылася выстава да 110-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

Грамадства Літаратурная гасцёўня

На выставе прадстаўлены дакументы з фонду Аркадзя Куляшова, якія распавядаюць пра жыццёвы шлях паэта, сяброўскіх і творчых адносінах і прэзентуюць яго паэтычную спадчыну.

Вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага музея-архіва літаратуры і мастацтва Наталля Мізон расказала, што фонд Аркадзя Куляшова вельмі багаты. Зараз у распрацоўцы знаходзіцца больш за 3,7 тыс. дакументаў. Сярод іх пакуль што толькі два лісты паміж мужам і жонкай. Праз пасляваенны ліст Куляшова да сваёй жонкі мы даведаемся падрабязнасці таго, хто кіраваў пабудовай лецішча. У лісце ад Аксаны Фёдараўны 1942 года яна адказвае на ліст Куляшова, якога ў нас няма, але мы здагадваемся, што ён ёй пісаў. Яна спачатку напісала яму вельмі гнеўны ліст, але знішчыла яго пасля таго, як даведалася, што Аркадзь захварэў. Замест гэтага Аксана адказала, што даруе яму рэўнасць, і апісала, як цяжка ёй жыць у эвакуацыі, як і чым хварэюць дзеці і колькі каштуюць прадукты і дровы.

Па словах унука Аркадзя Куляшова, кіраўніка фальклорнага гурта «Літвіны» Уладзіміра Берберава, яго дзед зусім не клапаціўся пра тое, што застанецца ад яго ў спадчыну і трапіць у архівы і музеі. Сваімі любімымі творамі дзеда ўнук назваў паэму «Сцяг брыгады» і верш «Маці», які ён лічыць адным з самых моцных сярод усіх работ паэта.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *