Беларусь і Расія: адной дарогай

Главное Грамадства

На працягу ўсяго свайго існавання Беларусь і Расія непарыўна звязаны паміж сабой. Нас аб’ядноў-ваюць агульная гісторыя, культура, духоўныя, эканамічныя і палітычныя сувязі. А самае галоўнае – подзвіг нашых продкаў у бязлітастай вайне, здабытая Вялікая Перамога, імкненне жыць у міры і згодзе на роднай зямлі. І ўжо той факт, што дзень нараджэння Саюзнай дзяржавы будзем сустракаць у дваццаць сёмы раз, пацвярджае: шлях выбраны правільны, і сяброўству толькі мацнець. 

Прыгадаем: пачатак інтэгра-цыі дзвюх суверэнных дзяржаў быў пакладзены 2 красавіка 1996 года. Менавіта ў той дзень прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, улічваючы агульнасць гіста-рычных лёсаў двух народаў і абапіраючыся на іх волю да далейшага збліжэння. А роўна праз год, 2 красавіка 1997-га, новы імпульс працэсу інтэграцыі даў Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. У ліку асноўных мэтаў – павышэнне ўзроўню жыцця народаў, умацаванне братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі ў розных галінах, устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў на аснове аб’яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў, выкарыстання рыначных механізмаў функцыянавання эканомікі.

Летапіс сумесных дзеянняў працягваецца і сёння. За скупымі фразамі і пералікам распрацаваных дакументаў – выхад на якасна новы ўзровень развіцця. За гэтыя гады ўведзена ў дзеянне абшырная прававая база, рэалізаваны і працягваюць ажыццяўляцца дзясяткі праграм. Яны звязаны з навукай, абаронай, бяспекай, сацыяльнай сферай, атамнай энергетыкай… А сёння, ва ўмовах небывалага знешняга палітычнага і эканамічнага даўлення, узаемаадносіны паміж Мінскам і Масквой набываюць больш шырокае гучанне і стратэгічнае значэнне. Дзесяцігоддзямі адпрацаваныя Захадам алгарытмы і дэструктыўныя методыкі не паказалі сваёй эфектыўнасці супраць Саюзнай дзяржавы. Добра абдуманыя сумесныя крокі нашых краін дазволілі не толькі захаваць сацыяльную стабільнасць, але і стварыць умовы для далейшага росту, зрабіць тэхналагічны рывок. Значыць, узяты раней курс на інтэграцыю быў правільны і своечасовы. Мы ўпэўніліся: толькі разам можна супрацьстаяць глабальным выклікам.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *