ДЗЯКУЕМ ЗА ЎВАГУ І КЛОПАТ

Грамадства

Новы год – адно з самых любімых нашых святаў. І, нягледзячы  на  зімовыя  маразы,  яно  па-сапраўднаму добрае і цёплае, бо нагадвае нам  аб  галоўных жыццёвых каштоўнасцях:  спагадзе  і  міласэрнасці.



Менавіта таму напярэдадні навагодніх святаў, калі ў раёне праходзіць дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, у Асарэвіцкі дзіцячы  прытулак заўсёды прыязджае шмат  гасцей, якія  з задавальненнем прывозяць  выхаванцам падарункі. Не стаў  выключэннем і цяперашні год. Так, нядаўна да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі супрацоўнікі Брагінскага раённага аддзела следчага камітэта РБ, якія, акрамя прысмакаў, прывезлі ім санкі. Гэта якраз тое, чаго не хапала нашай дзетвары. Тым больш, што сёлетняя зіма багатая на снег, таму  падарункі “без справы” не застануцца.

Было прыемна чуць словы начальніка раённага аддзела СК Сяргея Канцавога, які падкрэсліў значнасць дабрачыннай акцыі. Дарэчы, следчыя прымалі ў ёй удзел і  ў складзе РАУС. Калі сталі  асобнай  структурай,  вырашылі не перарываць традыцыю. Сапраўды,  што можа быць цудоўней у пераднавагоднія  дні, чым дапамагчы  хлопчыкам і дзяўчынкам, якія часова засталіся без апекі бацькоў,  ажыццявіць хоць і маленькія  іх  мары, а  ўзамен  атрымаць бясцэнныя дзіцячыя ўсмешкі.



Шчыра дзякуем супрацоўнікам СК за праяўленую ўвагу і  клопат. Ад усёй душы жадаем ім і іх сем’ям добрага настрою і душэўнай раўнавагі. Няхай 2013 год прынясе надзею на лепшае і дасць сілы пераадолець усе цяжкасці.


Кацярына СКАРАХОД,
дырэктар ДУА “Брагінскі раённы
сацыяльна-педагагічны цэнтр”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *