СТАЛІ АКЦЫЯНЕРНЫМІ ТАВАРЫСТВАМІ

Сельское хозяйство

Сельгаспрадпрыемствы раёна мяняюць свой статус, цяпер яны ўжо не КСУПы, а адкрытыя акцыянерныя таварыствы. Праўда, не ўсе, а толькі пяць. КСУП ордэна Леніна “Брагінскі” і КСУП “Пераможнік” павінны прайсці працэдуру перарэгістрацыі ў першым паўгоддзі 2013-га. Льготны продаж акцый працягнецца да 1 жніўня бягучага года. Кошт адной – дзесяць тысяч рублёў. А для працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў ён ніжэй на 20%. Набыць акцыі яны могуць за ўласныя сродкі на суму 10 млн рублёў (100 базавых велічынь).


Купіць іх змогуць усе жадаючыя пасля таго, як каштоўныя паперы разбяруць члены адкрытых акцыянерных таварыстваў (калі застануцца). Гэта будзе вядома пасля 1 жніўня. Магчыма, да нас прыйдуць інвестары, якія пажадаюць набыць акцыі і такім чынам паўдзельнічаць у развіцці сельгасвытворчасці, а, можа, захочуць усе  выкупіць  самі працаўнікі вёскі. Варыянтаў развіцця падзей шмат, хацелася б, каб гэта было не механічнай зменай шыльды, а прадуманым крокам наперад, да высокіх вытворчых дасягненняў.


Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *