Выхаванцы ДЮСШ Брагінскага раёна паспяхова выступілі на лёгкаатлетычных спаборніцтвах сярод юнакоў і дзяўчат 2008–2009 гадоў нараджэння, заваяваўшы некалькі прызавых месцаў.
Асабліва вызначылася Дар’я Уласенка, якая заваявала сярэбраны медаль на дыстанцыі 100 метраў і бронзавы – на 200 метраў. Вікторыя Мурына стала бронзавым прызёрам на дыстанцыі 1500 метраў, а Марыя Галко – на 400 метраў.
У агульным камандным заліку наша каманда заняла 7-е месца, апярэдзіўшы Калінкавічы, Рэчыцу, Лоеў, Рагачоў, Лельчыцы, Чачэрск і Хойнікі.
Трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Аляксандр Стрыжонак, каментуючы выступленне сваіх падапечных, адзначыў, што нягледзячы на абмежаваны склад, дзякуючы ўпартасці і характару спартсменаў, каманда годна прадставіла Брагінскі раён і здолела канкураваць з моцнымі камандамі.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.