Сіноптыкі 24 снежня прагназуюць у Брагіне да -11°C

Важнае Грамадства

Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды папярэджвае, што сёння ў Брагіне чакаецца яснае надвор’е без ападкаў.

Нягледзячы на сонечнае неба, тэмпература паветра ўдзень не паднімецца вышэй за -7°C. Вецер паўночны, слабы – да 3 м/с.

З надыходам цемры маразы ўзмоцняцца. Уначы слупок тэрмометра апусціцца да -11°C. Вецер застанецца паўночным, але ўзмоцніцца да 4 м/с.

Атмасферны ціск на працягу сутак будзе нестабільным, вагаючыся у межах ад 761 да 767 мм ртутнага слупа.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.