
Ініцыятыва, накіраваная на выхаванне ў падрастаючага пакалення каштоўнасцей міру і згоды, сабрала юных талентаў з усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.
Удзельнікі конкурсу прадставілі журы ёлкі, упрыгожаныя ў тэматыцы, звязанай з міратворчай дзейнасцю, а таксама падрыхтавалі плакаты, якія адлюстроўваюць іх бачанне міру. Свае творчыя здольнасці дзеці прадэманстравалі і на сцэне, падрыхтаваўшы яркія і запамінальныя выступленні.
Са словамі віншавання і падзякі да хлопцаў і дзяўчат звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Іна Міхаленка:
– Вельмі важна, што нашы дзеці з юных гадоў задумваюцца аб каштоўнасці міру, аб важнасці захавання згоды ў грамадстве. Іх творчыя работы – гэта яркае сведчанне таго, што яны гатовы несці гэтыя каштоўнасці ў свет.
Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Даўжанок у сваім выступленні падкрэсліла важную ролю педагогаў у выхаванні ў дзяцей любові да Радзімы.
Па выніках конкурсу «Навагодняя ёлка міру» пераможцамі сталі вучні Вуглоўскай СШ, другое месца заняла Іялчанская СШ, а трэцяе – Буркоўская СШ. Дыпломы і сувеніры юным брагінчанам уручыў намеснік старшыні райвыканкама Раман Цеслянок, які пажадаў ім новых творчых поспехаў і мірнага неба над галавой.


























































