На лыжах – лепшыя! На Брагіншчыне прайшлі раённыя спаборніцтвы па біятлоне «Снежны снайпер»

Важнае Грамадства Спорт

На працягу двух дзён юнакі і дзяўчаты спаборнічалі ў пераадоленні лыжных дыстанцый і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

Па выніках спаборніцтваў першае агульнакаманднае месца занялі вучні Камарынскай сярэдняй школы ім. П.І. Шпетнага, другое – Малажынскай школы, трэцяе – Іялчанскай.

Спартсмены, якія занялі першыя месцы ў раёне, будуць прадастаўляць Брагіншчыну на абласным этапе.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.