
Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, днём надвор’е будзе пахмурнае, магчымы кароткачасовы снег.
Тэмпература паветра паднімецца да -7°C. Вецер будзе ўсходні альбо паўднёва-заходні, хуткасць ветру дасягне 7 метраў у секунду.
Ноччу слупок тэрмометра апусціцца да -11°C. Вецер зменіцца на ўсходні альбо паўднёва-ўсходні, з крыху меншай хуткасцю – 6 метраў у секунду.
Атмасферны ціск на працягу сутак будзе вагацца ад 750 да 757 мм ртутнага слупа.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.
