Снег і ледзяшы – пагроза жыццю: інспектар Брагінскага РАНС Анастасія Ветрава расказала, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый

Грамадства Служба МНС інфармуе

Неспрыяльнае надвор’е, прынясенае багатымі снегападамі, садзейнічае павелічэнню колькасці абрушэнняў будынкаў і канструкцый.

Як расказала інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брагінскага РАНС Анастасія Ветрава, у рэгіёне ўжо зафіксавана 10 выпадкаў абвальвання будаўнічых канструкцый, у выніку якіх загінула 8 галоў буйной рагатай жывёлы і адзінаццаць пацярпелі.

– Ключавы момант – своечасовае зніжэнне снегавой нагрузкі на будынкі, – падкрэсліла Анастасія Ветрава. – Работы па ачыстцы дахаў павінны праводзіцца рэгулярна, з улікам усіх патрабаванняў бяспекі. Асабліва важна планаваць працу загадзя і не дапускаць назапашвання ападкаў на аб’ектах прыватнай формы ўласнасці. У выпадку складаных архітэктурных рашэнняў будынкаў ці значнай вышыні, рэкамендуецца звяртацца да прафесіяналаў.

Акрамя таго, перапады тэмператур і раставанне снегу спрыяюць утварэнню наледзі і ледзяшоў на дахах, што стварае сур’ёзную небяспеку падзення і траўміравання людзей. Паводле дадзеных сістэмы аховы здароўя, у бягучым годзе ў вобласці зарэгістравана ўжо 2 такіх выпадкі.

– Каб пазбегнуць небяспекі, трымайцеся далей ад сцен будынкаў, асабліва ў перыяд інтэнсіўных снегападаў і адлігі, – параіла інспектар. – Будзьце ўважлівыя пры выхадзе з пад’ездаў. Ніколі не праходзьце за агароджу, калі небяспечная зона агароджана. Калі вы чуеце падазроны шум з боку будынка падчас руху па тратуары, не спыняйцеся і не падымайце галаву. Максімальна хутка прыцісніцеся да сцяны, але не ўцякайце ад будынка.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.